Дзень беларускага пісьменства

07.09.2026
📚 Сёння школьны перапынак прайшоў незвычайна — мы прысвяцілі яго Дню беларускага пісьменства! Разам з вучнямі 11 класа мы ўспомнілі вялікіх асветнікаў — Францыска Скарыну, Ефрасінню Полацкую, Кірылу Тураўскага, працягвалі беларускія прыказкі. Вучыліся, смяяліся і яшчэ раз закахаліся ў роднае слова. А вы ведаеце, чым заканчваецца «Век жыві...»? 😉 #БРСМ #БеларускаяМова #Гульня #РоднаеСлова